Кандыдатамі на ўдзел у Алімпіядзе-2008 з’яўляюцца 16 спартсменаў ад Віцебскай вобласці

У спіс спартсменаў, якія рыхтуюцца да заваёвы ўзнагарод на Алімпіядзе-2008 у Пекіне, уваходзяць 16 прадстаўнікоў Віцебшчыны.

Міністэрства спорту і турызму Беларусі ўключыла ў гэты спіс лёгкаатлетаў Ірыну Хлюставу, Ганну Козак (эстафета 4х400 метраў), Наталлю Харанека (штурханне ядра), Вадзіма Дзевятоўскага (кіданне молата), Алесю Тураву (бег на 3000 метраў з перашкодамі), Рыту Тураву (спартыўная хадзьба). Па тры спартсмена выступяць у тяжкай атлетыцы – Ганна Бацюшка, Генадзь Махвіеня, Сяргей Лагун, акадэмічным веславанні – Андрэй Пляшкоў, Ганна Нахаева, Кірыл Лемяшкевіч. За гонар Беларусі будуць таксама змагацца Аляксандра Кавалёва і Мікалай Васільеў (плаванне), Мікалай Казак (скачкі на батуце), Віктар Зуеў (бокс).

Шанец адправіцца ў Пекін ёсць таксама ў Дзмітрыя Царука (бокс), Арцёма Зайцава (скачкі ў вышыню), Рамана Пахомчыка (трайны скачок). Магчыма ўключэнне ў склад беларускай зборнай Браніслава Самойлава і Аляксандра Кучынскага (веласпорт).

Дзяржаўны трэнер нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па спартыўным рэзерве па Віцебскай вобласці Уладзімір Волік лічыць, што спартсмены Прыдзвіння здольны заваяваць на пекінскай Алімпіядзе 3-4 медалі.

Паводле газеты “Віцьбічы”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць