Культура на колах

На Полаччыне шмат вёсак, дзе ёсць невялікія клубы, або ўвогуле няма ўстаноў культуры. Іх ролю выконвае створаны пры раённым аддзеле культуры аўтаклуб. Утульны мікрааўтобус з камплектам сучаснай гукаўзмацняльнай апаратуры і камандай самадзейных артыстаў — жаданы госць у вёсках.

Уканцы студзеня аўтаклуб разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Мацюшэўскага сельскага дома культуры зрабіў падарунак жыхарам вёскі Грамошча Ада-моўскага сельсавета. Канцэрт быў прысвечаны юбілейнай даце — 70-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.

Са сцэны ўтульнай вясковай бібліятэкі-клуба гучалі лірычныя песні ў выкананні Галіны Сцяпук, Наталлі Уладзіміравай, Паўла Стасюкевіча.

Ускалыхнулі сэрцы слухачоў пранікнёныя паэтычныя радкі паэмы Аркадзя Куляшова «Маці» у выкананні Галіны Сцяпук.

Зала сустрэла смехам выступленне самадзейнага тэатральнага калектыву, які паказаў камічныя мініяцюры з спектакля «Вось якое кіно».

Вялікую падзяку выказалі аднавяскоўцы і самадзейныя артысты загадчыцы Грамошчанскага бібліятэкі-клуба Ірыне Ульяновіч за гасціннасць. Яе намаганнямі створаны этнаграфічны куток, выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотавыстаўка.

Верыцца, што цяпер жыхары аддаленых вёсак будуць чакаць не толькі аўталаўку з прадуктамі харчавання, але і аўтаклуб.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ