Новыя імёны на полацкай гарадской Дошцы Гонару

Гарадская камісія на чале са старшынёй Полацкага гарвыканкама У.С.Тачылам зацвердзіла кандыдатуры палачан для занясення на гарадскую Дошку Гонару па выніках работы за 2007 год. Усяго паступіла 28 хадайніцтваў і пратаколаў сходаў працоўных калектываў з вылучэннем лепшых прадстаўнікоў у розных сферах жыццядзейнасці горада. 3 іх патрэбна было выбраць 16 новых імён.

Сярод тых, хто ўдастоены высокага гонару — кіраўнікі і работнікі прамысловых прадпрыемстваў, прадстаўнікі будаўнічай сферы, гандлю, бытавых паслуг, медыцыны, адукацыі, вайскоўцаў. Працягваючы мінулагоднюю традыцыю, вучнеўскую моладзь на Дошцы Гонару будзе прадстаўляць пераможца рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, вучаніца 10 «В» класа Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 Анастасія Качан. Заслужыў такі гонар і старэйшы трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Полацкай ДЮСШ Мікалай Рабаконь. У хуткім часе гарадская Дошка Гонару будзе абноўлена.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: