Зміцер Вайцюшкевіч: па дарозе з Віцебска ў Токіо

Канцэрт вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча і “WZ-ORKIESTRA”. Фота Сержука СераброУ Віцебскай абласной філармоніі сёння ўвечары прайшоў канцэрт вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча і “WZ-ORKIESTRA”. І хоць публікі сабралася няшмат, чалавек сто пяцьдзесят, зал вельмі цёпла сустрэў экс-саліста легендарных гуртоў “Палац” і “Kriwi”.

Канцэрт вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча і “WZ-ORKIESTRA”. Фота Сержука СераброНа пачатку канцэрта Вайцюшкевіч прызнаўся: “Я не дзіўлюся, што людзей прыйшло не супершмат. Але я даўно хацеў трапіць у Віцебск, увогуле выехаць куды-небудзь з горада-героя Мінска. Хочацца, каб беларуская песня была і па-за межамі сталіцы”. Яшчэ спявак не ўстрымаўся, каб не пахваліцца, што неўзабаве адправіцца са сваім новым праектам у Японію, дзе дасць некалькі канцэртаў. “Паслязаўтра я буду ў Токіо, затым – у Кіота”, – паведаміў музыкант.

Для віцебскіх слухачоў Вайцюшкевіч цягам паўтары гадзіны спяваў кампазіцыі са сваіх ранейшых альбомаў на вершы Уладзіміра Някляева, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Маякоўскага, Рыгора Барадуліна, а таксама песню “Суседка” з апошняга, дзесятага ў творчасці музыканта, альбома “Лірыка” на вершы Генадзя Бураўкіна. А някляеўскія “Хрызантэмы” сталі ў Віцебску прэм’ерай.

Канцэрт вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча і “WZ-ORKIESTRA”. Фота Сержука Серабро

Канцэрт вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча і “WZ-ORKIESTRA”. Фота Сержука Серабро

Падчас канцэрта Зміцер увесь час жартаваў з публікай. Прадстаўляючы песню “Пані ў гадах”, Вайцюшкевіч супакоіў самых маладзенькіх слухачак: “Дзевачкі, не перажывайце, у вас гэта ўсё яшчэ наперадзе”. Перад тым, як праспяваць “Мірныя людзі” на верш Андрэя Хадановіча, бард пацікавіўся: “Ці ёсць тут хто з віцебскай ідэалогіі?” Песенька гэтая пра асноўнае жаданне беларуса – “каб толькі не было вайны, а там хай будзе, як будзе...” А вось песеньку з немудрагелістым тэкстам “Чувіха клёвая гуляла з Лёваю, а сёння прашвырнулася са мной”, па словах Зміцера, у маладосці любілі спяваць нашыя класікі – Барадулін, Бураўкін і нібыта Караткевіч.

Канцэрт вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча і “WZ-ORKIESTRA”. Фота Сержука Серабро

Па сваёй звычцы на развітанне Вайцюшкевіч выканаў “Бывайце здаровы”. Але зал стоячы доўга не адпускаў спевака, і ён пад гучныя апладысменты праспяваў яшчэ “Я нарадзіўся тут”. “Дзякуй вам за тое, што вы так паважна прынялі мяне, і гэты свой першы канцэрт у Віцебску я запомню”, – сказаў бард. Як падалося, гэта быў не проста дзяжурны камплімент, а словы ад сэрца.

Канцэрт З.Вайцюшкевіча ў абласной філармоніі арганізавала творчая група No Logo Promo.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ