У віцебскім шматпавярховіку пройдзе энергазберагаючы эксперымент

У Віцебску 19 лютага пройдзе акцыя па замене ў шматкватэрным доме звычайных лямпачак на энергазберагаючыя.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства энергетыкі, гэта будзе эксперымент па зніжэнні ўзроўню спажывання энергіі ў бытавых умовах. Акцыя праводзіцца па даручэнні кіраўніцтва “Белэнерга” сумесна з расійскім вытворцам энергазберагаючых лямп “Космас” і пастаўшчыком светатэхнічнай прадукцыі ААТ “Белроспрам”.

Для правядзення акцыі па аднаму шматкватэрнаму дому выбралі не толькі ў Віцебску, але і ў кожнай вобласці краіны. Эксперыментальныя дамы абарудаваныя аўтаматызаванай сістэмай уліку электраэнергіі, якая дазваляе рабіць пакватэрны кантроль спажывання электрычнай энергіі. Замена лямп праводзіцца бясплатна. Праз 30 дзён пасля іх замены будзе праведзены аналіз спажывання электраэнергіі да і пасля акцыі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць