У Віцебску пабудуюць яшчэ адзін лядовы палац

У Віцебску да 2010 года плануецца будаўніцтва другой лядовай арэны са штучным пакрыццём, якая стане базай для дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы хакейнага клуба “Віцебск”.

Будынак размесціцца на пустыры побач з дзеючым Лядовым палацам спорту. Ён будзе займаць плошчу 5,5 тысяч квадратных метраў. У ім будуць прадугледжаны лядовая пляцоўка стандартных памераў (31х61 м), разміначны зал, аздараўленчы комплекс. Тут будуць трэніравацца не толькі юныя хакеісты, але і фігурысты, а таксама праводзіцца масавыя фізкультурныя мерапрыемствы для жыхароў Віцебска, паведамляе БелТА.


Падобнае

    4 каментарыя

    1. HighAley  
      21/люты/2008 у 16:14

      >5,5 тысяч квадратных кіламетраў
      А не слишком ли это много? Витебск всего 96 кв. км.

    2. Zmit  
      21/люты/2008 у 21:03 1

      во больше места нету... пипец

    3. Ліс  
      21/люты/2008 у 21:54 2

      І смешна і грэшна. Быў па восені у Карлаве над Влтавай (Чэхія) -- насельніцтва 25 тысяч. маюць два лядовых палаца. Так што трэ хутчэй даганяць чэшскае мястэчка правінцыйнаму Вітэбску.

    4. Vasya  
      22/люты/2008 у 11:01 3

      >> Ён будзе займаць плошчу 5,5 тысяч квадратных кіламетраў
      вот это простор и размах!!!
      даешь ледовую площадку не до Полоцка, а до Браслова

    Каментаваць