Выйшаў у свет даведнік полацкіх літаратараў

У Цэнтральнай бібліятэцы выдадзены даведнік, у назву якога вынесены радкі з верша Валянціна Лукшы «Маленечкі кавалачак планеты там, дзе бруіцца сіняя Дзвіна». Ён складаецца з трох частак і прысвечаны паэтам і пісьменнікам, лёс якіх звязаны з Полацкам.

Звесткі пра беларускіх літаратараў дапаўняе спіс літаратуры, у які ўключаны тыя матэрыялы, якія ёсць у фондах гарадскіх бібліятэк. Даведнік разлічаны на работнікаў устаноў культуры, адукацыі, студэнтаў і школьнікаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ