Ірына Казуліна не будзе пахавана, пакуль мужа не адпусцяць развітацца з ёй?

Пахаванне Ірыны Казулінай прызначана на аўторак, але яно можа быць адкладзена на няпэўны тэрмін.

Недзяржаўныя СМІ распаўсюдзілі заяву дачкі Казуліна Вольгі аб тым, што Ірына Казуліна не будзе пахавана, пакуль Аляксандра Казуліна не адпусцяць развітацца з ёю. Тым часам адміністрацыя калоніі "Віцьба-3" пад Віцебскам, дзе адбывае пакаранне палітвязень, яшчэ не дала адказу на пытанне, ці будзе апальны палітык адпушчаны на пахаванне жонкі. Вакол калоніі нясуць дзяжурства міліцыянты з аддзела "Тайфун". Яны нават спынілі машыну з незалежнымі віцебскімі журналістамі, якія прыязжалі даведацца, калі чакаць вызвалення Казуліна. Сёння Аляксандру Казуліну дазволілі патэлефанаваць дамой. Як паведамляюць недзяржаўныя СМІ са спасылкай на Вольгу Казуліну, бацька заявіў ёй, што распачынае галадоўку пратэсту да таго часу, пакуль яго не адпусцяць на пахаванне жонкі. Паводле Вольгі Казулінай, яе бацька мае намер з 26 лютага абвясціць сухую галадоўку. На сухой галадоўке чалавек можа пражыць максімум тыдзень…
Начальнік калоніі "Віцьба-3" Віталь Агнісцікаў сцвярджае, што не ведае пра намер Казуліна распачаць галадоўку, нягледзячы на тое, што прысутнічаў пры тэлефоннай размове Аляксандра Казуліна з дачкой.
Крыніцы: БелаПАН, Радыё Свабода, Беларускі Партызан.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць