200 агеньчыкаў ля Караткевіча

Група нефармальнай моладзі ў Оршы да Дня роднай мовы (21 лютага) правяла акцыю ля помніка пісьменніку Уладзіміру Караткевічу.

На ўсе грошы, якія ў іх былі, хлопцы і дзяўчаты купілі 200 свечак. Запалілі іх надвячоркам ( у шэсць гадзін вечара) ля помніка, тым самым прыцягваючы ўвагу да сябе праходжых. Маладыя людзі чыталі вершы і спявалі песні на роднай мове.

Такім чынам моладзь намагалася прыцягнуць увагу жыхароў города да праблем з роднай мовай.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ