Еўропа ад іх і ад нас

У віцебскім Доме кіно адчынілася выстава пад назввай "Еўропа з двух пунктаў гледжання".

Як паведамляе Радыё Рацыя, яна ладзіцца ў рамках аднайменнага культурна-адукацыйнага праекту Еўракамісіі і прысвячаецца 50-годдзю Рымскай дамовы, з якой бярэ свой пачатак Еўрасаюз.
Каля сарака фотаздымкаў адлюстроўваюць, з аднаго боку, погляд еўрапейцаў на саміх сябе, а з другога боку - тое, як бачаць Еўропу праз свае аб'ектывы беларускія фатографы.
Выстава будзе працаваць да 8 сакавіка.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ