У Полацку пачалася падрыхтоўка да фэсту “Ноч Ваўкалака”

У Полацку пачалася падрыхтоўка да фэсту-конкурсу для маладых беларускамоўных гуртоў «Ноч Ваўкалака». Арганізацыяй імпрэзы займаюцца гурт «Indra» і бард, паэтка і настаўніца беларускай мовы з Полацка Лера Сом.

Як паведамляе газета «Наша ніва», фэст адбудзецца ўжо ў другі раз. «Летась гэта выглядала ня так маштабна, мы проста паглядзелі, ці зможам зрабіць такую імпрэзу, а цяпер мы абвяшчаем сур’ёзны конкурс з аўтарытэтным журы і неблагім прызам — студыйны запіс песьні», — кажа Лера Сом. Па яе словах, фэст праводзіцца з мэтай «даць шанец рэалізавацца менавіта беларускамоўным гуртам».

«Ноч Ваўкалака» пройдзе 6 красавіка ў Полацкім гарадскім доме культуры. Апроч выступлення канкурсантаў, чакаецца, што на фэст прыедуць знаныя музыкі.

Канкурсантам неабходна да 30 сакавіка падаць заяўку з наступнымі звесткамі: назва, склад і гісторыя гурта; дэманстрацыйны запіс у фармаце МР3 якасцю не менш за 128 Кб/с + тэксты песень; кантактны тэлефон. Заяўкі трэба дасылаць на e-mail nochvaukalaka@rambler.ru.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць