На Браслаўскія азёры з Гомеля даставілі прагулачны цеплаход

У сакавіку ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» турыстам плануюць паказваць мясцовыя краявіды, катаючы іх на новым цеплаходзе. Яго даставілі на тэрыторыю парка напрыканцы мінулага тыдня з Гомеля, дзе цеплаход выкарыстоўваўся гараджанамі для прагулак па рацэ Сож.

Як паведамляе БелаПАН, вялікі цеплаход, на якім ёсць глядзельная палуба, кают-кампанія, сауна, быў набыты ў прыватнай асобы за 314 млн. рублёў. Судна, пабудаванае ў Херсоне, нядаўна было адрамантавана ў Рэцыцы. На Браслаўскія азёры цеплаход везлі па аўтамабільных дарогах на спецыяльных трэйлерах. Незвычайны груз суправаджала ДАІ.

Зараз турыстычны аддзел парка вывучае попыт, а ў бліжэйшы час будуць вызначаныя кошты на прагулку. Цеплаход, які раней называўся «Добры», вырашылі перайменаваць у гонар парка – «Браслаўскія азёры».


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць