У Віцебску адбыўся першы кадэцкі баль

У віцебскім Палацы творчасці дзяцей і моладзі сёння ўпершыню прайшоў кадэцкі баль. У ім удзельнічалі кавалеры – вучні спецыялізаваных класаў з вайскова-патрыятычным ухілам СШ №21, і іхнія дамы – дзяўчаты харэаграфічнага калектыву”Рэнесанс” .

На паркет выйшлі 18 пар, якія танцавалі вальсы, мазурку і паланез. Каб развучыць гэтыя танцы, кадэты рыхтаваліся некалькі месяцаў – адукацыйная праграма будучых афіцэраў уключае ў сябе і танцавальныя майстар-класы. Суправаджалі на баль юных кавалераў і дам іхнія бацькі, якія таксама прадэманстравалі гледачам сваё танцавальнае майстэрства.

Паводле БелТА.

Чытайце яшчэ