“Віцебскія дываны” ўвайшлі ў СЭЗ “Віцебск”

ААТ “Віцебскія дываны” зарэгістравана ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск”.

“Пакуль мы не атрымалі ільготы, прадугледжаныя для рэзідэнтаў СЭЗ, і эканамічны эфект ад уступлення ў свабодную эканамічную зону можна будзе ацаніць па сканчэнні першага кварталу”, – адзначыў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Федарчук.

На рэзідэнтаў СЭЗ распаўсюджваюцца наступныя падатковыя ільты: 100-працэнтнае вызваленне ад платы падатка на прыбытак ад рэалізацыі ўласнай прадукцыі на працягу 5 гадоў і зніжэнне стаўкі гэтага падатка на 50% у наступныя гады, вызваленне ад платы мясцовых збораў з прыбытку, вызваленне ад платы падатка на нерухомасць і інш.

ААТ “Віцебскія дываны” плануе накіраваць на мадэрніцазыю вытворчасці 14,3 млрд. рублёў уласных сродкаў у бліжэйшыя 5 гадоў. Дываны, якія вырабляе прадпрыемства, ідуць на экспарт у Расію, Украіну, Латвію і Казахстан. Прадпрыемства, якое налічвае больш чым 100-гадовую гісторыю, выпускае самы вялікі аб’ём дываноў сярод прадпрыемстваў гэтай галіны у краінах СНД.

Паводле БелаПАН.


Падобнае

    1 каментар

    1. Ліс  
      6/сакавік/2008 у 19:08

      Дываны збіраюцца хавацца ад падаткаў

    Каментаваць