Бел-чырвона-белы сцяг узняты над Пралетарскай плошчай Віцебска

7 сакавіка ў Віцебску над 4-х павярховым домам на Пралетарскай плошчы легендарны Мірон узняў чарговы сцяг “бел-чырвона-белага марафона”, прысвечанага 90-м угодкам БНР.

Як паведаміў Барыс Хамайда, яму стала вядома з крыніц вартых даверу, што да сцяга была прымацаваная традыцыйная цыдулка наступнага зместу: “Гонар і пашана палітычнаму дзеячу БНР вядомаму літаратару Пятру Крачэўскаму. Слава героям БНР!Жыве Беларусь! Жыве вечна. Мірон”.

Сцяг быў вывешаны прыкладна ў 21:20 на доме №5 па 1-й Пралетарскай вуліцы. Правісеў ён нядоўга — дзесьці праз 40 хвілін міліцыянты яго зняла, і пакінулі каля дома патрульную машыну. Карэспандэнт “Народных навінаў Віцебска” які праходзіў побач быў спынены супрацоўнікамі МУС, якія перапісалі яго дадзеныя, але затрымліваць не сталі.


Падобнае

    1 каментар

    1. fren3y@gmail.com  
      8/сакавік/2008 у 9:35

      6 сакавіка 2008 года прыкладна а 19.30 у парку каля плошчы ім. Леніна віцебскімі міліцыянтамі былі затрыманы старэйшы апазіцыянер горада Барыс Хамайда і сябра КХП-БНФ Сяржук Каваленка, вядомыя ў вузкіх колах, як чальцы групоўкі “Мірон”.
      Як стала вядома з крыніц, вартых даверу, мясцовыя рэвалюцыянеры трапілі ў лапы праваахоўцаў пры шараговай задумцы ўзвіць бел-чырвона-белы сцяг, у гонар аднаго з славутых сыноў Беларускага Адраджэння і герояў БНР. Магчыма, міліцыя хацела прафілактаваць і асцерагчы Барыса і Сяржука, бо ў такое слізкае вечаровае надвор”е надта небяспечна лазаць па дахах і мацаваць сцягі з цыдулкамі. Пры гэтым Б.Хамайда і С.Каваленка былі дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, дзе ім патлумачылі, што ў такім даволі сталым узросце неяк сорамна, смешна і няёмка з асобы, якая з прычыны падлеткавай гарэзлівасці і дуркаватасці лезе на кроўлю, тым больш, што гэта можа каштаваць, у выпадку падзення, асабістым жыццем.
      У цэлым сябры трымаліся мужна, не прызнаваліся, што збіраліся вывешваць сцяг, які таксама быў пры іх, але потым Б.Хамайда, не сцярпеўшы, падцвердзіў думку міліцыянтаў, што сцяг належыць яму і паабяцаў супрацоўнікам РАУС, што наступным разам “няулоўныя міронаўцы” будуць ушаноўваць выдатных гістарычных асоб толькі на яго ўласным балконе.

    Каментаваць