Віцебскія міліцыянты пераймаюць досвед Мірона

11 сакавіка блізу 20:30 у Віцебску Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на пяціпавярховым доме побач з будынкам дзяржкантролю.
У Віцебску Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на пяціпавярховым доме побач з будынкам дзяржкантролю. Фота Сержука Серабро

Як распавёў “ННВ” Барыс Хамайда, яму стала вядома з крыніц вартых даверу, што да сцяга была прымацаваная цыдулка: “Гонар і пашана аўтару ваяцкага маршу “Мы выйдзем шчыльнымі радамі" Макара Краўцова – спадзяюся, дзяржаўнага гімну будучай Беларусі. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна!”

Прыблізна праз 40 хвілін сцяг заўважылі міліцыянты, пасля чаго да дома №7 па вуліцы Хмяльніцкага, на якім вісеў сцяг, пад’ехала тры патрульныя машыны, якія да гэтага метадычна прачэсвалі трохкутнік утвораны вуліцамі Хмяльніцкага, Шубіна і Леніна.

На гэты раз адзін з супрацоўнікаў МУС вырашыў паўтарыць шлях Мірона і палез на дах пяціпавярховіка па пажарнай лесвіцы. Дзесьці ў 21:30 ён дабраўся да сцяга і скінуў яго на зямлю. Якраз у гэты час да дома пад’ехала машына МНС з лесвіцай, так што геройскі ўчынак невядомага міліцыянта аказаўся марным.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць