Мірон павітаў замежных амбасадараў

14 сакавіка прыкладна ў 21:20 у цэнтры Віцебску на Васкрасенскай царкве, якая адбудоўваецца побач з гарадской ратушай, залунаў чарговы сцяг бел-чырвона-белага марафону. Каб усталяваць нацыянальны штандар Мірону прыйшлося ў цемры па будаўнічых лясах падняцца на вышыню каля 40 метраў.
Бел-чырвона-белы сцяг на Васкрасенскай царкве ў цэнтры Віцебска. Фота Сержука Серабро

З крыніц вартых даверу вядомаму віцебскаму апазіцыянеру Барсу Хамайдзе стала вядома, што да сцяга была прымацаваная наступная цыдулка: “Вітаю замежных амбасадараў цывілізаваных краінаў з напісаннем першай агульнанацыянальнай дыктоўкі. Дзякую вам за падтрымку маёй роднай мовы ў гэты вельмі цяжкі для беларушчыны час. Няхай жыве цудоўная беларуская мова! Мірон”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць