Мірон ушанаваў Палуту Бадунову
Чарговы сцяг бел-чырвона-белага марафону быў вывешаны ў Віцебску 16 сакавіка блізу васьмі гадзін вечара на жылым доме па вуліцы імя Герцэна.
Паводле Барыса Хамайды з крыніц вартых даверу стала вядома, што да сцяга прымацаваная цыдулка: “Гонар і пашана мужнай палітычнай дзяячцы Беларускай Народнай Рэспублікі Палуце Бадуновай. Менавіта яе подпісы стаяць пад другой і трэцяй устаўнымі граматамі. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон!”