У Віцебску для N.R.M. не знайшлося… канцэртнага зала

Легендарны гурт N.R.M. зараз праводзіць канцэрты ў сталіцы і абласных цэнтрах краіны. Многіх прыхільнікаў каманды здзівіла, што з гастрольнага графіка чамусьці выпаў наш Віцебск.

Як патлумачыў Лявон Вольскі “Комсомольской правде в Белоруссии”, у Віцебску “не атрымалася з залам. Увогуле, з нармальнымі заламі вялікая праблема. У Мінску таксама! Напрыклад, каб ён змяшчаў 1,5 -2 тысячы чалавек”.

Апошні раз N.R.M. ездзіў з канцэртамі па ўсёй Беларусі пяць гадоў таму. У Віцебску гурт апошні раз выступаў, калі не падводзіць памяць, у 2005-м. І меў вялікі поспех.

Чытайце яшчэ