ХК “Віцебск” выйшаў у паўфінал чэмпіянату Беларусі

Па выніках заключных матчаў 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе вызначыліся апошнія паўфіналісты, якія далучыліся да сталічных клубаў “Керамін” і “Юнацтва”. Імі сталі “Віцебск”, які заняў чацвёртае месца ў чэмпіянаце, і мінскае “Дынама”, заняўшае трэцюю пазіцыю.

Няцяжка заўважыць, што «Віцебск» – адзіная несталічная каманда, якая выйшла ў чацвёрку мацнейшых клубаў.

У 1/2 фіналу ў серыях да трох перамог сустрэнуцца “Керамін” – “Віцебск” і “Юнацтва” -“Дынамо” (Мн.). Паядынкі запланаваны на 20, 21, 24 і, калі спатрэбіцца, 25 і 27 сакавіка. Фінал пачнецца 29 сакавіка.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць