У Паставах з’явіўся гарадскі тэлеканал

Тэлестудыя «Паставы ТБ» выпускае праграмы інфармацыйнага і забаўляльнага характару, а таксама здымае відэафільм да 600 годдзя горада. Першая праграма на мясцовым тэлеканале выйшла ў свет напярэдадні 8 сакавіка.

Перадачы транслююцца праз кабельную сетку для чатырох тысяч сем’яў. Увогуле пастаўчане маюць вялікі інфармацыйны выбар: яны могуць глядзець 40 кабельных каналаў з усяго свету.

У планах супрацоўнікаў тэлестудыі (а гэта творчая група з 6 чалавек) – стварыць эфірнае вяшчанне на раён, зрабіць праграму па заяўках гледачоў і праграму праваахоўнай тэматыкі, паказваць мастацкія фільмы і спартыўныя трансляцыі, паведамляюць Westki.info


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць