“Як жыць — дык жыць для Беларусі…”

Амаль дванадцаць гадзін правісеў у Віцебску на трохпавярховым доме №17 па вуліцы імя Максіма Горкага бел-чырвона-белы сцяг вывешаны Міронам у гонар Ларысы Геніюш. Нацыянальны штандар залунаў над горадам у 22:00 19 сакавіка, а знялі яго з выкарыстаннем машыны МНС з лесвіцай толькі ў 9:30 наступнага дня.
Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Ларысы Геніюш. Фота Сержука Серабро

Традыцыйная цыдулка, як паведамілі Барысу Хамайдзе крыніцы вартыя даверу, утрымлівала наступны тэкст: “Гонар і пашана выдатнай паэтцы нязломнай Ларысе Геніюш, якая адмовілася ад савецкага грамадзянства і заставалася да апошніх дзён жыцця грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі. “Як жыць — дык жыць для Беларусі. А без яе — зусім ня жыць”. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна!”

Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Ларысы Геніюш. Фота Сержука Серабро


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць