За два месяцы 2008 г. у Полацкім раёне нарадзіліся 28 немаўлят

За два месяцы бягучага года ў Полацкім раёне зарэгістраваны нараджэнні 28 немаўлят, з іх 12 дзяўчынак і 16 хлопчыкаў. Найбольш дзяцей — па шэсць — нарадзілася ў Ветрынскім і Фарынаўскім сельсаветах, пяць — у Гаранскім.

Як паведаміла начальнік аддзела ЗАГС Полацкага райвыканкама Галіна Барадуля, у адзінаццаці сем'ях нарадзілася па другому дзіцяці, у адной — трэцяе, у дзвюх — па чацвёртаму. У чатырнаццаці бацькоў на свет сёлета з'явіліся першынцы.

Што датычыцца імёнаў, то дзяўчынак часцей называюць Арынамі, Каралінамі, вяртаецца зноў імя Алена, у хлопчыкаў найбольш папулярныя — Кірыл, Мікіта, Сяргей, Іван.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць