Кіраўніцтва “Еўрабачання” прыедзе ў госці на “Славянскі базар у Віцебску”

Кіраўніцтва міжнароднага конкурса песні “Еўрабачанне” з ахвотай прыняло прапанову прыехаць у Віцебск на “Славянскі базар”, падчас якога ўжо другі раз пройдзе канцэрт "Viva, Еўрабачанне!”.

Пра гэта паведаміў інфармацыйнаму агенцтву БелТА народны артыст Беларусі кіраўнік Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта “ЕўраФэст” Аляксандр Ціхановіч. Паводле ягоных словаў, да пачатку сёлетняга конкурса, які, нагадаем, адбудзецца ў траўні ў Белградзе, у Беларусь прыедуць удзельнікі “Еўрабачання-2008” з Украіны, Арменіі, Азербайджана, Латвіі, Кіпра, Грузіі і Швейцарыі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць