У Віцебску сёння абмяркоўвалі праблемы медвыцвярэзнікаў

У Віцебску сёння прайшоў рэспубліканскі навучальна-метадычны збор кіраўнікоў медвыцвярэзнікаў па пытаннях ўдасканальвання працы спецыяльных устаноў.

Як паведаміў журналістам начальнік аддзела арганізацыі працы спецыяльных устаноў МУС Беларусі Вадзім Рошчын, усе беларускія медыцынскія выцвярэзнікі (усяго па краіне іх 26) цалкам забяспечаны сістэмамі відэаназірання. Для прафілактыкі канфліктных сітуацый кіраўніцтва МУС вырашыла, што міліцыянеры, супрацоўнікі выцвярэзнікаў, павінны несці службу ў белых халатах – на іх нецвярозыя кліенты рэагуюць лепей, чым на міліцэйскую форму. Па словах В.Рошчына, за апошнія 1,5 гады наведвальнікі гэтых спецустаноў ні разу не прад’явілі матэрыяльных прэтэнзій на дзеянні супрацоўнікаў медвыцвярэзнікаў.

Паводле БелТА.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць