“Ноч Ваўкалака”—шанец для маладых

Вызначаны галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурснай часткі фэсту “Ноч Ваўкалака-2” – гэта прыкладна дзесяць гадзін запісу на менскай студыі гуказапісу “Осмос”. Магчымасць папрацаваць у прафесійнай студыі – неблагі шанец для маладых выканаўцаў ацаніць сваё майстэрства і перспектывы ды запісаць нармальную дэмку.

Таксама будуць выяўлены пераможцы ў намінацыях “лепшы тэкст”, “лепшае шоў”, а гледачы дапамогуць выявіць дастойны гурт на прыз глядацкіх сімпатыяў. Спецыяльны прыз ужо падрыхтаваны і ад мясцовага сайту «Химик».

Ужо вядома, што ў складзе журы будуць прысутнічаць Сяргей Будкін (вядучы сайту Тузін Гітоў) і Кася Камоцкая (“Новае Неба”).

На ўдзел у фэсце пададзена ўжо больш за 10 заявак. Сярод іх “РоСтра”, “Акропаль”, “Cross B. Band”, “Алмазны Фронт”, “Amaroka”і “Sublimacia”.

Па-за конкурсам выступяць “Індра”як адзін з арганізатараў фэсту і віцебская “KRIPA”(тэхнічная дапамога). Хэдлайнерамі, як мы ўжо паведамлялі, будуць сёлеташнія рок-каралі -- гурт “Neuro Dubel”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць