Святкаванне 90-х угодкаў БНР

1. Першая нацыянальная дыктоўка па беларускай мове ў Віцебску адбудзецца 23 сакавіка 2006 года на офісе партыі БНФ па адрэсе: вул. Церашковай, д.11, оф.№213 у 15.00. Даведкі па тэл. 029-1189238 Канстанцін

2.
ДАРАГІЯ СУРОДЗІЧЫ!
У 2008 годзе беларусы ва ўсім сьвеце адзначаюць 90-я ўгодкі БНР. Дзевяноста гадоў таму народ Беларусі знайшоў у сабе адвагу і сілу абвесьціць сьвету, што ён таксама хоча быць гаспадаром у сваёй краіне. Устаўныя Граматы БНР, і менавіта Акт 25 Сакавіка, ёсьць найбольш каштоўнымі дакумэнтамі ў гісторыі беларускага народу. Бязь іх, магчыма, Беларусаў ужо не было б на гэтым сьвеце.
Змагаліся мы на працягу 90 гадоў супраць шалёнай русіфікацыі, баранілі нашыя найбольшыя каштоўнасьці, нашую мову і культуру. Усюды, дзе маглі, прыпаміналі сьвету, што Беларусь жыве і што народ беларускі мае права, як і ўсе народы сьвету, на волю і незалежнасьць. Ёсьць чым ганарыцца, ёсьць што сьвяткаваць.

Дарагія суродзічы, абавязкам кожнага з нас ёсьць зьдзейсьніць гэты апошні высілак, які зробіў нас вольнымі людзьмі. Ці можам мы цярпець далей нязносныя адносіны лукашэнкаўскай намэнклатуры да нашай моладзі, найлепшых дачок і сыноў Беларусі, да нашай мовы і да нашай спадчыны?

Сьвет не будзе вечна трываць зьдзекі на нашых вуліцах і прашпектах над мірнымі дэманстрантамі, якія 25 Сакавіка будуць жадаць урачыста адзначыць 90-ю гадавіну БНР, наш Дзень Волі і Незалежнасьці.

Разам мы асягнем нашую мэту - волю і дэмакратыю для нашага народу.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Паводле “Звароту старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды 90-годзя БНР”.

ЗАПРАШАЕМ 24 САКАВІКА А 18.30 І 25 САКАВІКА А 18-Й ГАДЗІНЕ ДА ПОМНІКУ УЛ. КАРАТКЕВІЧУ Ў ВІЦЕБСКУ (КАЛЯ КІНАТЭАТРА “МІР”).


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць