У Оршы да “Дажынак” зруйнуюць помнік архітэктуры

Улады Оршы прынялі рашэньне знесці дом №19 па вуліцы Мінскай, пабудаваны ў 18 стагоддзі.

Як паведамляе радыё "Свабода", раней гэты будынак быў уваходзіў у пералік гістарычных аб"ектаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, аднак колькі гадоў таму з гэтага спісу яго выключылі. Улетку мінулага году аршанскі гарвыканкам абвясьціў, што гістарычныя забудова па вуліцы Мінскай будзе зносіцца з мэтаю добраўпарадкаваць горад да сёлетніх "Дажынак-2008".

Жыхары Воршы напісалі некалькі дзесяткаў лістоў пратэсту ў розныя інстанцыі, перш чым улады абвясьцілі аўкцыён па продажы дамоў №17 і №19. На будынак №17 знайшоўся пакупнік, які паабяцаў адрэстаўраваць гістарычны помнік. Днямі высветлілася, што дом №19 усё-ткі будзе знесены, паведамляе Радыё Свабода.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць