Міліцыя прапанавала апазіцыянеру Б.Хамайдзе…сваю абарону

Барыс Хамайда піша агульнанацыянальную дыктоўку. Віцебск. Фота Сержука СераброАрыгінальны паварот мела сённяшняя акцыя па напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, якую зранку правёў на сваім традыцыйным месцы – у цэнтры Віцебска, каля так званага “сіняга дома”, мясцовы апазіцыянер і распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Барыс Хамайда. Замест затрымання і складання пратаколаў аб правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемтсва супрацоўнікі праваахоўных органаў ветліва прапанавалі апазіцыянеру сваю абарону.

Б.Хамайда пачаў пісаць дытоўку пад магнітафонны запіс у 10 гадзін раніцы. На невялічкім століку побач з ягоным сшыткам знаходзіліся шыльда з надпісам “Першая нацыянальная дыктоўка”, а таксама “Новы запавет”. Праз пяць хвілін да яго падыйшлі міліцыянеры. Пацікавіўшыся, што тут адбываецца, яны адразу адыйшлі. У наступны раз міліцэйская машына пад’ехала хвілін праз 30, калі Хамайда ўжо дапісаў дыктоўку і правяраў яе.

Барыс Хамайда піша агульнанацыянальную дыктоўку. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Падпалкоўнік міліцыі пацікавіўся ў Б.Хамайды, колькі часу ён збіраецца яшчэ тут знаходзіцца, а пасля прапанаваў: “Звоните нам, если вас будет кто-то обижать здесь, – мы вас будем защищать”.

Барыс Хамайда піша агульнанацыянальную дыктоўку. Віцебск. Фота Сержука Серабро

“Такія паводзіны міліцыянтаў былі нечаканымі і непрадказальнымі. Вось як час мяняе людзей! Цікава яшчэ, што калі я пацікавіўся ў падпалкоўніка, ці размаўляе ён па-беларуску, ён адказаў станоўча, няхай сабе і па-руску: “Разговариваю”, – пракаментаваў Б.Хамайда такі паварот падзей.

Па словах апазіцыянера, у апошні раз ён пісаў дыктоўку больш за 40 гадоў таму, яшчэ ў школе. “Спачатку было цяжка – перашкаджалі машыны, якіх шмат у цэнтры горада. А пасля прызвачаіўся, напісаў тры з паловай старонкі. Я вельмі задаволены”, – прызнаўся ён журналістам.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць