Агульнанацыянальную дыктоўку напісалі віцебскія сябры ТБМ

Акцыю па напісанні першай агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, прысвечаную 90-годдзю абвяшчэння БНР, якая праводзілася ўчора па ўсёй Беларусі, падтрымалі сябры абласной арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Дыктоўку пісалі каля 15 чалавек, сярод іх Таццяна і Канстанцін Севярынцы, маці і бацька вядомага беларускага палітыка Паўла Севярынца. Тэкст (прадмова да зборніка “Дудка беларуская” Францішка Багушэвіча) дыктавала настаўніца беларускай мовы.

У гэты ж дзень першая нацыянальная дыктоўка адбылася таксама ў офісе партыі БНФ у Віцебску.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць