Прэзідэнт у матчы з віцебскай хакейнай дружынай шайб не забіў

Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі выйграла ў хакеістаў Віцебскай вобласці з лікам 6:2 у матчы першых рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Гульня праходзіла ў мінулую суботу ў мінскім Палацы спорту. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў гэтай гульні шайб не забіў.

У складзе дружыны Віцебшчыны шайбы закінулі Васіль Гамзюк і Віталь Шакаў. Па выніках матча віцебскі галкіпер Дзмітрый Пашалюк быў названы лепшым гульцом у складзе сваёй каманды.

У турніры лідзіруе прэзідэнцкая каманда, на ліку якой 6 перамог у 6 праведзеных гульнях (12 ачкоў). На другім месцы хакеісты Міншчыны (8 заліковых балаў), пасля ідуць каманды Гомельшчыны і Гродненшчыны (па 6 балаў). Дружыны Віцебскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей маюць у сваім актыве па 2 балы.

5 красавіка хакеісты Віцебшчыны сустрэнуцца на сваёй арэне з камандай Гомельскай вобласці. Фінал спаборніцтваў адбудзецца ў сталічным Палацы спорту 19-20 красавіка.

Паводле БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ