У Глыбокім усталявалі мемарыяльную дошку ў гонар аўтара эскіза бел-чырвона-белага сцяга

У Глыбокім на прыватным доме №22 па вуліцы Горкага з’явілася мемарыяльная дошка ў гонар палітычнага дзеяча БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Ушанаваць памяць земляка вырашылі мясцовыя сябры партыі БНФ за кошт сваіх ахвяраванняў. На дошцы змешчаны партрэт дзеяча і надпіс “Тут у 1891 годзе нарадзіўся Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі – палітык, асветнік, дойлід”. Дошку зрабіў глыбоцкі мастак Аляксандр Мядзелец.

К.С.Дуж-Душэўскі ў 1919 годзе быў дзяржаўным сакратаром БНР, аўтарам эскіза бел-чырвона -белага сцяга, прызнанага дзяржаўным сімвалам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дом № 22 па вуліцы Горкага сёння належыць Райманду Салодкаму. Ён не з’яўляецца сваяком Дуж-Душэўскіх, аднак ахвотна пагадзіўся на тое, каб на сцяне ягонага дома з’явілася дошка ў гонар знакамітага земляка, паведамляе БелаПАН.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць