У Віцебску затрымалі маладзёнаў, якія неслі бел-чырвона-белы сцяг

У Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі Віцебску знаходзяцца кіраўнік гарадзкой арганізацыі “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў і тры непаўналетнія дзяўчыны Юлія Міхайлава і сёстры Вікторыя і Хрысьціна Чыжы. Яны разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і прайшлі зь ім дзясятак мэтраў уздоўж плошчы Леніна.

Супрацоўнікі міліцыі гвалтам зацягнулі дзяўчат у машыну, не патлумачыўшы прычын затрыманьня. Таксама быў затрыманы Аляксандар Кузьняцоў.

У пастарунку цяпер знаходзіцца бацька Юліі Міхайлавай, аднак міліцыянты не дапусьцілі яго на разгляд справы дачкі.

Усе чацьвёра маладых людзей удзельнічалі ў акцыі, якая прайшла 24 сакавіка ў Віцебску каля помніка Ўладзімеру Караткевічу. Там сабралася каля трох дзясяткаў чалавек. Яны ўсклалі кветкі да помніка і прасьпявалі гімн БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Акцыя была прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Радыё Свабода.


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Iрына 17 год  
      26/красавік/2008 у 19:38

      а што за дзяучыны??!!!я такiх ня ведаю...
      хацелася бы пазнаемiцца!...

    Каментаваць