На балконе ў апазіцыянера Б.Хамайды вывесілі… чырвона-зялёны сцяг

Вядомаму віцебскаму апазіцыянеру Барысу Хамайдзе на Дзень Волі нехта вырашыў зрабіць “падарунак”: на балконе дэмакратычнага актывіста невядомыя вывесілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.

“Калі я вярнуўся дахаты з міліцыі, куды мяне сёння разам з іншымі дэмакратычнымі актывістамі забралі ад “сіняга дома”, то ўбачыў, што на маім балконе вісіць гэты сцяг. Відавочна, што яго туды паднялі – я жыву на другім паверсе – з дапамогай нейкай тэхнікі ці іншых прыстасаванняў. Хутчэй за ўсё, гэта рабілі людзі, спрактыкаваныя ў працах на вышыні, можа, з МЧС. Сцяг моцна прыбіты да балкона металічнымі скобамі. Да сцяга прымацавана нейкая паперка. Што ў ёй напісана, я не ведаю – бо да яе не дацягнуцца. Магчыма, заўтра ў прысутнасці журналістаў я яе і дастану”, – распавёў “Народным навінам Віцебска” Барыс Хамайда.

З гэтым сцягам апазіцыянер, па ягоных словах, рабіць нічога не збіраецца. “Яны думалі, што я яго парву, парэжу ці спілю. А я нічога гэтага і не думаю рабіць – няхай сабе вісіць, хоць спрахне. Між іншым, тыя, хто гэта зрабіў, не ведаюць, што прымацоўванне якіх-небудзь запісак да дзяржаўнага сцяга па законе з’яўляецца знявагай гэтага дзяржаўнага сімвала”, – заўважыў апазіцыянер.

У сувязі са з’яўленнем чырвона-зялёнага сцяга на сваім балконе Барыс Ханонавіч назаўтра падрыхтаваў свой перфоманс.


Падобнае

    6 каментарыяў

    1. poglyad  
      25/сакавік/2008 у 21:10

      УСЁ ЦЯЧЭ, УСЁ ІДЗЕ НА ЗЬМЕНУ…
      ХАМАЙДА Ў СЯБЕ НАРЭШЦЕ СТРАЦІЎ ВЕРУ!

      І зноў 25 сакавіка затрыманы за несанкцыянаваны пікет старэйшы апазіцыянэр Віцебска, кіроўца “міронаўскай“ групоўкі Барыс Хамайда! Ад усяго сэрца хочацца паспачуваць гэтай вядомай сярод абдзеленых шчасьцем людзей асобе.
      Шырока разрэклямаваныя ў інтэрнэце і СМІ, доўгачаканыя тысячамі жыхароў Віцебска акцыі не адбыліся! Дзесяткі бел-чырвона-белых сцягоў так і не з’явіліся пад высокім віцебскім небам…
      Справа ў тым, што мясцовыя апазіцыянэры, сябры Барыса Хамайды – Ян Таўпыга, Алесь Пазьняк, Ігар Мацьвееў, Вадзім Баршчэўскі - аказаліся ня шчырымі, адданымі рэвалюцыйнай справе людзьмі, а ўсяго толькі палахлівымі здраднікамі, якія не знайшлі ў сабе мужнасьці і моцы, каб годна правесьці мерапрыемства і адзначыць сьвята бел-чырвона-белымі палотнішчамі. Замест гэтага 24 сакавіка яны аддалі на гвалтаваньне міліцыянтам трох малых дзяўчын і хлопца, які толькі адзін, чамусьці, паверыў у ідэю ВОЛІ, за што быў пакараны пастарункам. А дзе былі гэтыя вышэй названыя разумныя і дасьведчаныя асобы? Хаваліся па завугольлях?
      Магчыма, стары, няшчасны і хворы Б.Хамайда таксама блукаў у цемры і шукаў сьцягі на азначаных ім раней месцах, але дарэмна. Пэўна, яму трэба было б раней прыгледзецца да “таварышаў па партыі”, якія яго “кінулі” і ператварылі сьветлую ідэю ў звычайны фарс, але…
      Не таючы балючай крыўды, старэйшы з “міронаў” 25 сакавіка нечакана для сваіх шматлікіх прыхільнікаў перад выйсьцем на ўрачыстае сьвяткаванне 90-х угодкаў абвяшчэньня БНР зьмяніў сваю традыцыйную апазіцыйную арыентацыю дый размясьціў па адрасе Рэпіна, 6 (на сваім уласным балконе!) дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.
      Як стала вядома з крыніц, вартых даверу, да яго была прымацаваная цыдулка, дзе Барыс Хамайда адмаўляецца ад сваіх былых поглядаў, прызнае Канстытуцыю 1996 года і ўхваляе яе. Хіба гэта ня цуд? Сорам, спадары апазіцыянэры, сорам! А можа Мірон звар’яцеў і больш ня верыць у сустрэчу з Івонкай Сурвілай у Вольнай Беларусі?!.
      І толькі Сяржук Каваленка, што праз дзень гарэзліва скокае па дахах і царквах з паліцаеўскімі сцягамі (чым, мусіць, даўно зарабіў сабе нябесны праклён), адурманены Хамайдай і ягонымі байкамі пра будучыню, быў верны міронаўскім ідэалам, але паслізнуўся… і трапіў, але пакуль не ў гісторыю, а толькі ў міліцэйскую відэатэку.

    2. Artifact  
      25/сакавік/2008 у 21:26 1

      Ханонович, один из не многих, кто действительно борится за ИДЕЮ!!! И, мне кажется, не стоит говорить так, как сказано в предыдущем комментарии не зная всего того, что происходило на самом деле!
      А, что касается зелёно-красного полотнища, вывешанного на балконе Хамады Бориса Ханоновича, так стыдно даже подумать кому-либо, что человек, который яростно и так ярко борящийся за общую идею, сам себе противоречит!!! Сколько гнёта перенёс Борис Ханонович на нарах ИВС УВД Витебского облисполкома?! И отказался от своей и общей идеи? НЕ ВЕРЮ! ДА И НИКТО НЕ ПОВЕРИТ! НИКАКИМ ЗАВИСТНИКАМ НЕ ПОМЕШАТЬ ИДЕЕ ЗАРОЖДЁННОЙ САМОЙ РОДИНОЙ В НАС! ЗА БЕЛАРУСЬ!

    3. Яна Ільіна  
      26/сакавік/2008 у 10:31 2

      Гэты опус выклікае смех дый толькі! Ні адзін разумны чалавек ніколі не паверыць, што Б.Хамайда адмовіўся ад сваіх поглядаў і сам вывесіў на ўласным балконе чырвона-зялёны сцяг. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне: як тыя спрытныя мальцы, якія вырашылі зрабіць Хамайдзе такі "падарунак", трапілі на ягоны балкон? Ніколькі не здзівіць, калі выявіцца, што яны залезлі ў ягоную адсутнасць ў яго кватэру. На такое звычайна "адважваюцца" толькі злачынцы.
      Ні адзін чалавек, які ведае Я.Таўпыгу, А.Пазняка, І. Мацвеева, не паверыць, што яны здраднікі. І не вам, аўтар(-ы)гэтага каментара, меркаваць пра мужнасць і волю І.Мацвеева - вы не варты ягонага аднаго пазногця.
      Ганьба тым, хто цягне пажылую жанчыну ў міліцыю толькі за тое, што яна вышыла прыгожы рушнік з малітвай "Ойча наш". Ганьба тым, хто ўварваўся пад выглядам пакупнікоў карцін у майстэрню мастака А.Марачкіна, панішчыў ягоныя работы і пасадзіў на 5 сутак немаладога заслужанага чалавека. Ганьба тым, хто збівае на мінскіх вуліцах сваіх жа суайчыннікаў, цягне ў каталажку журналістаў. Ганьба тым, хто сарваў ў прыватнага дома ў Глыбокім шыльду ў гонар дзеяча БНР. Вось на такія "геройствы" толькі і здольны беларускія супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як вы людзям глядзіце ў вочы, калі вы хлусіце на кожным кроку, шпіёніце за сваімі грамадзянамі і робіце ўсё для таго, каб забрудзіць свае пагоны і чалавечую годнасць?

    4. Antoshka  
      26/сакавік/2008 у 13:31 3

      Уважаемая татьЯНА,
      возможно вы еще не до конца раскусили судимого уголовника Игоря Матвеева, не разобрались в его личностных качествах, а также в том, что вы называете "мужнасць и воля". Поэтому вам простительно выгораживать его, хотя факт остается фактом. Но про его подвиги 24-25 марта, особенно 25-го действительно никому ничего не известно.

    5. Яна Ільіна  
      26/сакавік/2008 у 20:58 4

      Ніколі не думала, што давядзецца ўступаць у дыспут, тым больш на нашым сайце, з такімі, як “Антошка”. Вы выкарыстоўваеце самы што ні на ёсць нізкі, танны і такі банальны прыём: выстаўляеце напаказ самыя горшыя моманты ў біяграфіі чалавека. Не думаю, што вы думалі такім чынам раскрыць мне таямніцу з жыцця Ігара – натуральна, што як сумленны чалавек, ён адразу распавёў мне пра сваё мінулае. Зразумела, што вы хацелі публічна дыскрэдытаваць яго ў вачах іншых людзей. Мэты вы не дасягнулі: у вачах блізкіх і сяброў Ігар застаецца паважаным чалавекам. А што лічаць ўсе астатнія, нецікава. Аднак калі вам удалося на некаторы момант парушыць спакой слабай жанчыны, то падобнае цкаванне толькі загартоўвае мужчын. Антошка, я вам надала і так зашмат увагі, і калі вы надумаеце ў наступнай нататцы апісваць падрабязнасці крымінальнага мінулага абранага для вашай крытыкі чалавека, то пераканаўча прашу вас пакінуць свае інсінуацыі для сябе. І вось што яшчэ здзіўляе: якая вам справа, дзе знаходзіўся Мацвееў 24-25 сакавіка? Галоўнае, што пра гэта ведаюць блізкія яму людзі.

    6. Алёна  
      28/сакавік/2008 у 2:04 5

      А чаму так мала месца у калонцы, дрэнна чытаць? Можа мне што трэба зрабіць?

    Каментаваць