У Віцебску затрыманы актывісты КХП-БНф за разгортванне бел-чырвона-белых сцягаў

На Дзень волі ў Віцебску затрыманы тры актывісты КХП-БНФ – Ян Таўпыга, Алесь Пазняк і Сяргей Каваленка. Апошні ўжо асуджаны на 10 сутак арышту за тое, што прайшоў некалькі метраў з бел-чырвона-белым сцягам па плошчы Леніна.

За аналагічны ўчынак у Кастрычніцкі РАУС забралі Я.Таўпыгу і А.Пазняка – яны выйшлі на плошчу Свабоды са сцягам у гонар 90-годдзя абвяшчэння БНР і былі затрыманы праз пяць хвілін. Іх чакае суд.

Чытайце яшчэ