Глыбоцкія ўлады 25 сакавіка знялі шыльду ў гонар Дуж-Душэўскага

Пакуль грамадскія актывісты, якія, па меркаванні міліцыянтаў, мелі дачыненне да ўсталявання на доме па вуліцы Горкага, 22 у Глыбокім шыльды ў гонар дзяржаўнага сакратара Рады БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага адказвалі на пытанні ў пастарунку, шыльду знялі.

Адбылося гэта менавіта 25 сакавіка, у дзень 90-х угодкаў абвяшчэння БНР. Як паведамляюць westki.info, у РАУС з нагоды ўсталявання шыльды звярнуўся начальнік глыбоцкага аддзела па жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Міліцыянты адрэагавалі на сігнал і зараз апытываюць мясцовых актывістаў, намагаючысся знайсці ў іх дзеяннях крымінал.


Падобнае

    1 каментар

    1. Ліс  
      26/сакавік/2008 у 8:26

      Ніякага крымінала у гэтай справе няма. актывісты шанавалі культурна-гістарычную спадчыну, як тое і патрабуе дзеючая Канстытуцыя.
      Яны ж усталёўвалі шыльду напамін пра падзеі пачатку 20-га стагоддзя. Пад сапсаванне маёмасці гэтыя дзеянні не падпадаюць. Наадварот.
      А калі улада жадае усталяваць мемарыяльную шыльду, то хай і выконвае свае працэдуры.

    Каментаваць