Стары млын разбіраюць на цэглу, каб пабудаваць спартыўную школу

Мы ўжо паведамлялі аб тым, што ў Глыбоцкім раёне вырашана зруйнаваць стары чырвоны млын, што месіцца у вёсцы Кашталянаўшчына

. Гэты млын, частка панскага маёнтка, быў пабудаваны у ХІХ стагоддзі і для свайго часу быў найлепшым у наваколлі. Зараз пабудову разбіраюць на цэглу, якую плануецца выкарыстаць на будаўніцтве конна-спартыўнай школы алімпійскага рэзерву.
Зараз конна-спартыўная школа адносіцца да ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка". Як паведамляе bulletineonline.org, там утрымліваецца 25 коней, 10 з якіх - спартыўныя. Заняткі наведваюць больш як 20 дзяцей.

Чытайце яшчэ