У Віцебску затрыманы праваабаронца Павел Левінаў

27 сакавіка ў Віцебску затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РАУС праваабаронца і сябра Беларускага Хельсінскага Камітэту Павел Левінаў, які спрабаваў трапіць у кватэру журналіста Вадзіма Баршчэўскага, дзе супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус.

Спадара Левінава прасіў прысутнічаць пры ператрусе гаспадар кватэры — Вадзім Баршчэўскі. Якога зараз няма ў горадзе. Да гэтага праваабронца быў сведкам вобшуку ў віцебскай журналісткі Алены Сцяпанавай, чым магчыма выклікаў незадавальненне “сілавікоў”.

Як стала вядома “Народным навінам Віцебска” пры затрыманні Паўла Левінава абвінавацілі ў дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы.


Падобнае

    1 каментар

    1. Александр  
      30/сакавік/2008 у 21:34

      Во, фантазии не хватает у властей. 🙂 Матом все кроют поголовно как только нужно что-то сделать с людьми, а они ничего не нарушили.

    Каментаваць