Дзевяць мільярдаў на дзве вёскі

У Аршанскім раёне сёлета добраўпарадкуюць пад аграгарадкі дзве вёскі: Смалляны і Забалоцце. На гэтыя мэты вызначана амаль дзевяць мільярдаў рублёў.

У планах па добраўпарадкаванню вёсак рамонт жылых дамоў, клубаў, школ і магазінаў. Усе гэта важна для вяскоўцаў. Але яны ў першую чаргу чакаюць, што заменяць старую сістэму водазабеспячэння, бо трубы водаправода адслужылі свае і ад зношанасці часта рвуцца. Па гэтай прычыне ўзнікаюць праблемы з забеспячэннем пітной вадой.

Жыхарам вёсак абяцаюць памяняць водаправод участкамі, там, дзе вельмі зношаны і часта рвецца.


Падобнае

    1 каментар

    1. ptuszka  
      28/сакавік/2008 у 15:47

      А вадаправод памяняюць акурат пад руінамі замку і двух касцёлаў...
      Ці ў касцёле зробяць новую краму яшчэ лепшую, чым было...

      http://www.aiv.by/czasopisy/mat.php?cz_h=2002&cz_n=04&mat_id1=04200208
      У вёсцы Смаляны да нашага часу захавалiся помнiкi дойлiдства ХVII—ХIХ стст. — замак «Белы Ковель» (20-я гг. ХVII ст.) i дамiнiканскi касцёл (1680 г.), цэрквы драўляная Спаса-Праабражэнская (1792 г.) i мураваная Аляксееўская (1864 г.). У добрым стане знаходзiцца толькi Спаса-Праабражэнская царква, дзе моляцца жыхары Смалянаў i навакольных вёсак. Астатнiя помнiкi мiнуўшчыны знаходзяцца ў занядбаным стане, хоць i ахоўваюцца дзяржавай. Ад замка засталiся толькi руiны.

    Каментаваць