Мірон дазволіў міліцыі расслабіцца

Позна вечарам 3 красавіка на Маскоўскім праспекце ў Віцебску зноў залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Ён з’явіўся на трубе кацельнай побач з будынкам сярэдняй школы №11. Як заўжды, да сцяга была прымацавана занатоўка...

На гэты раз няўлоўны Мірон пакінуў у ёй сваю параду супрацоўнікам міліцыі: “Марафон падыходзіць да канца. Мясцовыя Пінкертоны, працуйце ў штатным рэжыме, бо заваліце паказчыкі са злачыннасцю. Аб наступнай акцыі паведамлю дадаткова. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Інфармацыя да тэмы. Зараз Міністэрства культуры Беларусі разглядае прапанову грамадскасці аб тым, каб бел-чырвона-белы сцяг быў занесены ў спіс нацыянальных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Пакуль працягваецца гэты разгляд, сцяг знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. У спіс нацыянальных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў раней быў занесены старажытны беларускі герб “Пагоня”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць