У Віцебску адкрылася беларуская кавярня

У Віцебску зараз можна пакаштаваць стравы беларускай кухні. Кавярня, дзе прапануюць нацыянальныя прысмакі, адкрылася 3 красавіка ў адным з самых маляўнічых куточкаў горада – Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” на вуліцы Чайкоўскага, 3.

Як распавяла дырэктар цэнтра “Задзвінне” Зоя Гаршкова, у новай кавярні можна паспрабаваць стравы, зробленыя па старажытных рэцэптах нашых продкаў, у тым ліку стравы, якія гатавалі некалі гаспадыні Віцебскай вобласці. Аднак, па жаданні наведвальніка, яму могуць прапанаваць і стравы еўрапейскай кухні.

Некалькі будынкаў, якія зараз належаць Цэнтру народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне”, адносяцца да помніка архітэктуры канца XVIII стагоддзя “Саляныя склады”. Беларуская кавярня адкрылася тут пасля завяршэння другой чаргі рэканструкцыі гэтага аб’екта. Апроч таго, у “Задзвінні” з’явіўся яшчэ адзін сучасны выставачны зал.

І яшчэ. Напэўна, мала хто з віцебскіх жаніхоў і нявест ведае, што ў “Задзвінні” аказваюць арыгінальную паслугу – вяселле па старажытным беларускім абрадзе.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць