Чырвона-зялёны сцяг з балкона Барыса Хамайды дэмантавалі

Учора невядомыя знялі з балкона Барыса Хамайды чырвона-зялёны сцяг, які нехта прымацаваў там 25 сакавіка. Перад гэтым на сцягу з’явілася чорная жалобная стужка.
Чырвона-зялёны сцяг на балконе Барыса Хамайды. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Як паведаміў Барыс Хамайда “Народным навінам Віцебска”, 6 красавіка блізу 11 гадзін, па вяртанні з ізалятара часовага ўтрымання, ён заўважыў на прыбітым да яго балконе сцягу чорную стужку. Спадары Хамайды не было дома пяць сутак — ён адбываў тэрмін адміністрацыйнага арышту. За гэты час нехта прычапіў да чырвона-зялёнага сцяга жалобу.

Барыс Ханонавіч мяркуе, што гэта зрабілі яго аднадумцы, а стужка павінна сімвалізаваць хуткі спачын улады, сімвалам якой ёсць чырвона-зялёны сцяг.

У гэты ж дзень вядомы віцебскі апазіцыянер мусіў адлучыцца з хаты, а калі ён вярнуўся, то ўбачыў што сцяга на балконе ўжо няма. Зніклі і скобы, якія трымалі дрэўка. Засталіся адно дзіркі ад шрубаў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ