Тры міс на адно мястэчка

У раённым гарадку Дуброўна выбіралі “Міс Дуброўна-2008”. Гэткае шоу адбываецца па гарадах і весях штогод. Яно прыцягвае увагу гледачоў,бо тут і забава, і гумар – на любы густ.

У чарговай конкурснай праграме прынялі удзел сямёра дзяўчат. Кожная з іх па-свойму абаяльная і прыгожая. Яны дэманстравалі кулінарнае майстэрства, скакалі і спявалі. І ні адна не пайшла з конкурсу без тытула: адна – міс Дуброўна, другая – першая міс, трэцяя – міс-фота і г.д.

Гэта забаўляльна. А пасмяяцца можна з таго, што ў журы пераважалі не проста мужчыны, а служывыя: начальнік раённага аддзела па незвычайных сітуацыях, раённы ваенны камісар, падпалкоўнік. Узначальваў журы – старшы інспектар інспекцыі па справах непаўгадовых.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць