У Віцебскім раёне зноў знайшлі міны

Цэлы склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі на полі каля вёскі Заходнікі Віцебскага раёна супрацоўнікі прадпрыемства “Лучоса”.

Як паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС, сапёры вайсковай часткі 5524 дасталі з зямлі 276 мінамётных мін калібра 81 мм нямецкай вытворчасці. Некаторыя боепрыпасы былі ўпакаваныя ў скрыні. Мяркуецца, што на гэтым месцы падчас вайны знаходзілася мінамётнае падрадзяленне нямецкай арміі.

А ў кар’еры побач з вёскай Ражнова Шапечынскага сельсавета экскаватаршчык натыкнуўся на артылерыйскі снарад калібра 75 мм таксама нямецкай вытворчасці. Побач сапёры знайшлі яшчэ 47 падобных снарадаў. Небяспечныя знаходкі ў абодвух выпадках знішчаныя.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць