Святар навучыць участковых, як змагацца з п’яніцамі

Вядомы на ўсю Беларусь настаяцель касцёла ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Йозас Булька падзеліцца з участковымі Віцебскай вобласці сваім вопытам барацьбы з п’янствам падчас семінара-нарады, які адбудзецца 11 красавіка.

Як паведамлялі раней “ННВ”, 82-гадовы ксёндз Йозас Булька вядомы сваім непрымірымым стаўленнем да выпівох. Вёска Мосар, дзе знаходзіцца касцёл Святой Ганны, пад уплывам святара даўно стала непітушчай. Тут не гоняць самагонку, не гандлюцць спіртным, замест гэтага стварылі антыалкагольны музей і пасадзілі Алею цвярозасці.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць