У Оршы турыстаў водзяць па мясцовых прадпрыемствах

У Оршы сталі праводзіць вытворчыя экскурсіі. Турыстычны маршрут “Орша – горад-працаўнік” прапаноўвае наведванне мясцовага льнозавода, станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт”, лакаматыўнага дэпо станцыі “Орша” і фабрыкі “Світанак”. Турысты могуць не толькі пазнаёміцца з вытворчым працэсам, але і набыць прадукцыю гэтых прадпрыемстваў.

Падобныя экскурсіі сталі моднымі ў краінах Еўропы. Так, буйныя кампаніі па вытворчасці харчовых прадуктаў, некаторыя нямецкія вытворцы аўтамабіляў выкарыстоўваюць іх для заваёвы новых пакупнікоў.

Паводле БелТА.


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Ліс  
      10/красавік/2008 у 21:19

      Цікава колькі капіталістаў зацікавілася вытворчасцью станкабудаўнічага завода і лакаматыўнага дэпо...
      Ад нашай саўковасці цягне сярэдевеччам..

    Каментаваць