На Віцебшчыне скарацілася глыбіня памежнай зоны з Латвіяй і Літвой

У мэтах стварэння прыдатных ўмоваў для дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, пражывання і адпачынку грамадзян скарацілася глыбіня памежнай зоны на мяжы Віцебскай вобласці з Літвой і Латвіяй – у Браслаўскім, Верхнедзвінскім, Міёрскім і Пастаўскім раёнах.

Памежная зона вызначана на глыбіню знаходжання сельскіх і пасялковых саветаў. Калі раней яна складала да 30 кіламетраў, то зараз – 5-7 кіламетраў. Апроч таго, вызначана шырыня памежнай паласы – 500 метраў. Зараз зацікаўленыя ведамствы вырашаюць пытанні аб пераносе абазначэнняў памежнай зоны і аб зменах у продажы праязных дакументаў, паведамляе БелТА.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць