У СІЗА пагоршыўся стан здароўя віцебскага прадпрымальніка С.Парсюкевіча

Пагоршыўся стан здароўя віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, які знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пра гэта ён напісаў жонцы Наталлі ў лісце, які ён перадаў ёй 17 красавіка. С.Парсюкевіч, у прыватнасці, піша, што ў яго пачасціліся прыступы астмы.

"Камера маленькая, у ёй знаходзяцца 13 чалавек, яму цяжка дыхаць. Да таго ж цяжкасць у дыханні выклікаюць паліпы ў носе. Да гэтага дадаецца псіхалагічны страх перад новымі прыступамі, таму становіцца дрэнна з сэрцам", — адзначыла жонка прадпрымальніка. Па яе словах, яна перадала валакардзін, але С.Парсюкевич яго не атрымаў.

Са слоў жонкі, Сяргей увесь час запісваецца на прыём да лекара, але той "ніякай практычнай дапамогі не аказвае — паслухае, паглядзіць, а толку ніякага".

Суд над С.Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка ў 12 гадзін у Маскоўскім судзе Мінска.

Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны 4 сакавіка пасля таго, як з'явіўся на допыт у пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска. Яму прад'явілі абвінавачванне ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 УК (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі). С.Парсюкевіча вінавацяць у тым, што падчас адбыцця пакарання за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна напаў на міліцыянера. Абарона, у сваю чаргу, сцвярджае, што гэта супрацоўнікі спецпрыёмніка збілі прадпрымальніка.

Сяргею Парсюкевічу падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да 30 красавіка.

БелаПАН, “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць