Чыноўнікі не ведаюць розніцы паміж БНР і БНФ?

Яшчэ адна старонка напісана глыбоцкім чынавенствам у інтэрактыўную аповесць аб прыгодах мемарыяльнай дошкі ў гонар палітыка, асветніка і дойліда, дзеяча БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

Нагадаем: шыльда, якую на свае сродкі ўсталявалі сябры глыбоцкай філіі Партыі БНФ на сцяне хаты, дзе нарадзіўся Дуж-Душэўскі, праз два дні была знята паводле распаражэння мясцовых уладаў. Дарэчы, шыльда была ўсталявана з дазволу цяперашняга гаспадара хаты. Днямі глыбоцкі краязнаўца і журналіст Ўладзімер Скрабатун, адзін з ініцыятараў усталявання дошкі, атрымаў ліст ад начальніка аддела ЖКГ. У лісце сцвярджаецца, што шыльду ўсталявалі незаконна, а Клаўдзій Дуж-Душэўскі называецца… дзеячом БНФ.

Паводле Радыё Свабода.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ