У Віцебску можа з’явіцца памятная дошка ў гонар Васіля Быкава

У Віцебску плануецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай класіку беларускай літаратуры Васілю Быкаву, ураджэнцу Ушацкага раёна, які перад Вялікай Айчыннай вайной вучыўся ў нашым горадзе. Гэта падзея можа адбыцца ў верасні, калі Віцебск будзе святкаваць Дзень горада. Дакладная дата гэтай падзеі пакуль невядома.

Справа ў тым, што апошнія 17 гадоў Дзень Віцебска заўсёды адзначаўся ў межах “Славянскага базара”. Зараз мясцовыя ўлады вырашылі, што гэта неправільна (дзень нараджэняя горада губляецца сярод мноства іншых фестывальных імпрэз), і жадаюць зрабіць гэта свята асобным ад фестываля мастацтваў. Таму сёлета сваё 1034-годдзе старажытны Віцебск будзе адзначаць на пачатку восені.

Аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама рыхтуе для ўрачыстасці адмысловую тэатралізаваную праграму. Калі імпэт уладаў не пройдзе, то адной з падзей святкавання можа стаць і адкрыццё памятнай дошкі ў гонар В.Быкава, якую збіраюцца ўсталяваць у Віцебску ўжо даўно.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць